Описание
2 мая ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў адбудзецца прэзентацыя акустычнай праграмы гурта Znich.
Квіткі: 70 000-85 000. Кропкі продажу:
пераход ля ГУМа,
ераход ст. м. пл. Якуба Коласа, каса Палаца ветэранаў.
Даведкі: +375 29 6715865, +375 29 2544909.
2 мая ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў адбудзецца прэзентацыя акустычнай праграмы гурта Znich.
Квіткі: 70 000-85 000. Кропкі продажу: пераход ля ГУМа, ераход ст. м. пл. Якуба Коласа, каса Палаца ветэранаў. Даведкі: +375 29 6715865, +375 29 2544909.
ZNICH утварыліся ў Менску ў 1996 годзе ў складзе. 13 лютага 1997 годзе адбылася прэзэнтацыя дэбютнага матэрыялу ў клюбе «Вясёлка». Ён быў запісаны на студыі Prokl Enterprise і атрымаў назоў «Язычнiк Я…». Музыка гурту ў той пэрыяд уяўляла сабой прыгожую сумесь doom і death metal з перавагай клявішаў і паганскай лірыкай, і, дзякуючы яе безумоўнай самабытнасьці, ZNICH атрымалі магутную падтрымку як з боку фанатаў, так і ў музычных крытыкаў. Наступная сэрыя канцэртаў упэўнена замацавала посьпех праграмы, але раптам узніклыя ідэалягічныя рознагалосьсі паміж Таболічам і Беленькім прывялі да развалу калектыва.
Пасьля Алесь прымае рашэньне набраць іншых людзей. Прыход новых людзёў удыхнуў новае жыцьцё ў ідэі Алеся, і яго паганскія тэксты загучалі на фоне нацыянальных беларускіх мелодый у цяжкай апрацоўцы.
Перайначаныя ZNICH упершыню заявілі аб сабе на акцыі Real Underground, якая адбылася ў Менску 6 чэрвеня 1998 гады. У наступным, рэгулярна прымаючы ўдзел у разнастайных канцэртах і фэстах, такіх як Рок — Купальле`98, Дубінушка`98, Baltic Thunder, NuCLEARfree Land, Ліда й г.д., ZNICH атрымалі рэпутацыю каманды, якая актыўна канцэртуе.
У складзе ZNICH зьявілася дзяўчына. Яе зьяўленне ў гурце, па словах Алеся, звязана з тым, што ZNICH цалкам адыйшлі ад клавіш, нават жадалі ўвесьці ў музыку народныя інструменты. А жаночы вакал — ён проста дапаўняе канцэпцыю ўсёй іхнай музыкі.
У 1999 выходзіць новы альбом ZNICH «Дух Зямлi». ZNICH першапачаткова жадалі граць фолк у цяжкай інтэрпрэтацыі, жадалі паказаць беларускія музычныя нацыянальныя карані ў цяжкім варыянце. Вядома, яны паспрабавалі зрабіць новы матэрыял максімальна разнастайным, аднак вытрымалі яго ў рамках фолк-death. Шляхам доўгіх гутарак і разважаньняў ZNICH знайшлі тую кропку, тую мэту, да якой будуць імкнуцца, а новая праграма — першы крок да гэтай мэты. «Дух Зямлi» хутчэй зьяўляецца «эскізам» да поўнафарматнаму альбому. Рознаплянавасьць рэчаў паказвае працэс пошуку новага аблічча каманды. ZNICH спынілі свой выбар стылістыкі на песьні «Сонца, узыходзь!» Таксама яны запісалі кавэр-вэрсію гурта SEPULTURA «Propaganda». Гэтая рэч прызначаная для расейскай кампіляцыі, яе няма на самім альбоме, але можна пачуць на канцэртах.
Лірыка стала цікавейшай, стала несьці большы філасофскі падтэкст. Асноўная ідэя першага альбома была выяўленая ў форме казкі, тады ZNICH жадалі зрабіць альбом у стылі King Diamond, толькі на паганскую тэму. «Дух Зямлi» распавядае аб прыродзе, яе прыгажосьці, аб яе таямніцах. На вокладцы «Духу Зямлi» зьмешчаны старажытнаславянскі знак адзінаборства, сэнсам якога зьяўляецца ўзнікненьне жыцьцёвай сілы й нараджэньне самой Прыроды…
У лістападзе 2000 году гурт браў удзел у першым беларускім сьвяце фольку «Таўкачыкі» ў Менску[1]. Увесну 2002 года гурт запісвае дзьве новыя, найболей паказальныя песьні й выпускае самотнік «Адчуваньні вясны», дапоўніўшы яго старым хітом у новым ключы «Чорны Зьніч». Пазьней гэтая рэч трапляе на першую ў Беларусі складанку цяжкай музыкі Hard Life Heavy Music I. І на летувіскую складанку ATLANTIDA Vol.9.
Па дурным зьбегу акалічнасьцяў гурт пакідае іх канцэртны мэнэджар. Музыкам даводзіцца ўзяць тайм-аўт. Амаль праз два гады пасьля выхаду самотніка даўно гатовая новая праграма паступова набывае рамкі поўнафарматнага альбома.
Запіс альбома зацягваецца ў сувязі з сыходам гітарыста. Адбываецца чарговая замена. Зараз на гітары грае Аляксандар Савенок. Запіс працягваецца, і раўнал