Relikt

  • Подписчики: 4 700 подписчиков
  • ID: 1117498
Блокировка:
Нет ограничений
Верификация:
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
Видимость
открытое
Популярность:
У сообщества нет огня Прометея
Домен:
relikt.belarus

Описание

Relikt (да восені 2019 - Re1ikt) – гурт, які гарманічна спалучае моцную энергетыку з арыгінальным гучаннем. Па сваёй стылістыцы гурт блізкі да такіх накірункаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Аднак сучасныя музычныя плыні Relikt спалучае з традыцыйным беларускім песенным фальклорам, робячы яго актуальным для слухачоў, якія шукаюць у музыцы нешта новае. Relikt крэатыўна выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты. Гурт грае як электрычныя, так і акустычныя канцэрты. І ў залежнасці ад фармата выступаў, музыка каманды з драйвовай і завадной ператвараецца ў паветраную і лірычную. Канцэрты і фестывалі За час існавання Relikt паспеў паўдзельнічаць у фестывалях у Польшы, Літве, Украіне, Беларусі. Сярод іх Tautu Muge (Vilnius), Halfway Festival, Camera!Ta, Wake Up! (Bialystok), Around the Rock (Czerwionka), Rockowisko (Hajnowka), Jesien Bardow (Bielsk-Podlaski), Basowiscza (Grodek), Wschodni Horyzont (Roskosz), Be Free (Чарнігаў), а таксама беларускія «Камяніца», «Купальскае Кола», «Свята Сонца», «Вольнае Паветра», «Дах», «Наш Грюнвальд», «Калядны фэст», «ДАХ» і інш. Гурт Relikt прымаў удзел у праектах і конкурсах «Больше ни звука!» (кампанія ААН супраць хатняга гвалту), «Тузін.Немаўля» (агучванне першых нямых беларускіх фільмаў 20-х гадоў), «Ночь Музеев» (Нацыянальны мастацкі музей, Музей Якуба Коласа, Музей Янкі Купалы, Музей Максіма Багдановіча), Дні вулічнай музыкі, Global Battle of the Bands на ТБ, «Жывы тузін». Relikt двойчы даваў вялікія сольныя канцэрты ў клубе Re:Public, у межах міні-тураў выступаў у шматлікіх гарадах Беларусі: Віцебск, Гродна, Брэст, Гомель, Магілёў, Рэчыца, Светлагорск, Слуцк, Бабруйск, Барысаў і інш. Узнагароды і перамогі У 2009 годзе гурт атрымаў Гран-пры на фестывалі Jesien Bardow у Польшы. У 2010 годзе гурт стаў найлепшым у намінацыі «Альтернатива» на фестывалі «Музыкальный спарринг-2», а таксама атрымаў прыз глядацкіх сімпатый у конкурсе «Купалаўскія вакацыі». В 2011 годзе гурт стаў адкрыццём года па версіі партала «Тузін гітоў». В 2012 годзе каманда атрымала перамогу ў праекце «Бульфэст International». Па выніках фестываля «Даем рады» Relikt атрымаў намінацыю «Надзея-2013». На фестывалі 5 FMR Rockowisko Hajnowka у ліпені 2013 года гурт выйграў 1 месца і атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. Па выніках 2013 году гурт атрымаў прэмію “Героі году” ад партала «Тузін гітоў». Летам 2014 года Relikt перамагае на конкурсе фестываля Wschodni Horyzont у Польшчы. У 2015 годзе альбом “Лекавыя травы” атрымаў шэраг узнагарод: Лепшы рок-альбом, Прыз народных экспертаў, Прыз штатных экспертаў (прэмія Experty.by), Альбом года (прэмія Rock Profi), Альбом году (прэмія фэста «Даём Рады» ад Euroradio.fm). Таксама гурт перамог у намінацыі «Артыст Году» на прэміі Rock Profi. CD и DVD На рахунку у Relikt 5 студыйных альбомаў. «Лекавыя травы» атрымаў вялікую колькасць музычных узнагарод. «Рэкі прабілі лёд» (2011, бэстсэлер «Vigma», перавыданне ў 2012 годзе) і «Клиника» (2009, Go Records) былі афіцыйна выпушчаны на лэйблах. Relikt знялі 10 відэакліпаў, выдалі 2 live-DVD («Акустическая Терапия», «Крыгаход»), акустычныя складанкі («Vytoki», «Home Songs»). Таксама Relikt прымаў удзел у кампіляцыях з іншымі гуртамі. Афіцыйныя старонкі Relikt: http://re1ikt.com https://www.facebook.com/Re1ikt http://instagram.com/re1ikt https://twitter.com/re1ikt_music Каб палепшыць вынікі пошуку, пакінем тут НЯПРАВІЛЬНЫЯ версіі напісання назвы гурта Relikt: Relikt, Rel1kt, Relict, Rel1ct, Рэлікт, Реликт, Ре1икт, Рэ1ікт, Re1ickt, Re1ikt